Каб жыло наша Слова: зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага
Брэст, 2009.У зборнік уключаны навуковыя артыкулы да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах славянскай філалогіі. Адрасуецца навукоўцам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца родным словам.